Учащиеся первой городской школы призывают сенненцев присоединиться к всемирной акции «Очистим планету от мусора»

Навучэнцы першай гарадской школы заклікаюць сенненцаў далучыцца да сусветнай акцыі “Ачысцім планету ад смецця” і паказваюць у гэтым прыклад.

 Жыхары розных кантынентаў спецыяльна выбіраюць тыдзень у верасні, каб арганізаваць збор і сартаванне смецця ў родным горадзе, альбо адпраўляюцца вырашаць экалагічныя задачы ў якую-небудзь іншую кропку планеты. Добраахвотнікі ў першую чаргу прыводзяць у парадак месцы адпачынку, пляжы, лесапаркі і вадаёмы, прыгарадныя тэрыторыі і рэкі, саджаюць дрэвы, ладзяць выставы, канцэрты і прэс-канферэнцыі.

 Юныя сенненцы падтрымалі ідэю навядзення чысціні ў родным горадзе, ініцыяваную раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Навялі парадак у парку па вуліцы Чырвоны Кастрычнік — сабралі смецце, падвязалі малодзенькія дрэўцы, якія высаджвалі тут вясной.

 І няхай прыбралі толькі маленькую частку нашай вялікай планеты, галоўнае, пачатак добрым справам пакладзены, упэўнены падлеткі.

 — Наводзіць парадак разам – вялікая справа, неабходная і карысная, бо робім мы гэта, перш за ўсё, для сябе, — адзначыла Марына Наваковіч, начальніка раённай інспекцыі аховы навакольнага асяроддзя. – Ужо на гэтым тыдні да асенняй “генеральнай уборкі” падключацца працоўныя калектывы раёна, моладзь. 

 На мінулым тыдні ў Віцебску стартаваў восеньскі месячнік па добраўпарадкаванні горада. Мерапрыемства праводзіцца з мэтай добраўпарадкавання тэрыторый да асенне-зімовага перыяду. На працягу месяца кіраўнікам раёнаў горада, арганізацый усіх формаў уласнасці, навучальных устаноў, камандзірам вайсковых частак і падраздзяленняў трэба забяспечыць арганізацыю работ па прывядзенні ў належны санітарны стан ўласных тэрыторый, а таксама тэрыторый, замацаваных рашэннямі адміністрацый раёнаў горада. Асаблівая ўвага будзе нададзена ўборцы двароў, навядзенню парадку ў сектары індывідуальнай жылой забудовы, рамонту прыпыначных пунктаў грамадскага транспарту.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.