В рамках Единого дня безопасности в райисполкоме провели семинар

У Сенненскім раёне летась на вытворчасці загінуў адзін чалавек, два атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні па прычыне парушэння правілаў аховы працы.

У рамках Адзінага дня бяспекі ў райвыканкаме правялі семінар. На яго запрасілі спецыялістаў, якія курыруюць пытанні бяспекі, старшынь прафкамаў — яны таксама ажыццяўляюць нагляд за аховай працы на вытворчасці. У якасці «настаўнікаў» выступілі Леанід Хірэвіч, галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Андрэй Рогаў, першы намеснік, начальнік інспекцыі Дзяржпажнагляду РАНС, Анатолій Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў.

 У кожнага з іх была свая тэма выступлення. Аднак агульным лейтматывам праходзіла думка – у грамадстве трэба фарміраваць культуру бяспекі жыццядзейнасці. Тады менш будзе траўм, гібелі і на вытворчасць, і ў паўсядзённым жыцці. Дасягнуць гэтага можна, аб’яднаўшы намаганні. Анатолій Ананенка, напрыклад, згадаў артыкул 232 Працоўнага кодэксу,  згодна з якім работнік абавязаны выконваць правілы аховы працы, інфармаваць пра недахопы адміністрацыю арганізацыі, і шмат яшчэ чаго абавязаны — артыкул уключае ў сябе некалькі пунктаў. Мяняюцца падыходы ў рабоце Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. З мінулага года яно рэкамендавала ўключыць у калектыўныя дагаворы пункты, якія дазваляюць арганізацыям набываць для работнікаў за ўласныя сродкі АПІ, пажарны інвентар. Такім чынам праводзіцца ідэя адказнасці кіраўніцтва ўстаноў за пажарную бяспеку сваіх работнікаў нават па месцы іх жыхарства.

 Быў праведзены аналіз стану аховы працы ў асобных арганізацыях.

 

«ГС».