В рамках специального комплексного мероприятия «Внимание — дети!» сотрудники Госавтоинспекции напомнили юным сенненцам правила безопасного поведения на дороге

Сітуацыя на дарогах абвастраецца менавіта ў пачатку і напрыканцы навучальнага года: вучні спяшаюцца, хто куды. Таму на працягу першых пяці вераснёўскіх дзён прадстаўнікі АДАІ Сенненскага РАУС неслі службу ля ўстаноў адукацыі.

 

Сумесна з педагогамі, а таксама з карэспандэнтамі “ГС” ажыццяўлялі кантроль за перамяшчэннем дзяцей. Не засталіся па-за ўвагай і кіроўцы, якім інспектары нагадалі аб неабходнасці перавозіць дзетак на спецыяльных крэслах.

 

У рамках мерапрыемства супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі наведалі дзіцячы яслі-сад №1 Сянна, дзе дапамагалі  хлопчыкам і дзяўчынкам засвойваць асноўныя правілы дарожнага руху.

А з вучнямі Багданаўскай ДСПШ гаварылі пра неабходнасць быць асабліва ўважлівымі на пешаходных пераходах, тратуарных дарожках, а таксама падчас язды на веласіпедзе. Атрыманую інфармацыю школьнікі замацавалі, паглядзеўшы мультфільм на тэму бяспечных паводзін на дарозе.

Ала ЯКАЎЛЕВА.