В райцентре юные сенненцы разрисовали забор  

Віні Пух і Пятачок, Маша і Мядзведзь, Львёнак, Чарапаха – і многія іншыя героі савецкіх і сучасных мультфільмаў, з’явіліся на агароджы ля магазіна “Вікторыя” ў райцэнтры.

 Юныя сенненцы змаглі адчуць сябе сапраўднымі мастакамі, дзякуючы конкурсу, які арганізаваў Мікалай Лапеха, прадпрымальнік, гаспадар гандлёвага аб’екта. Ён жа прадаставіў і неабходны інвентар. Паспрабаваць сябе ў праекце маглі ўсе жадаючыя, якія маюць схільнасць да выяўленчага мастацтва.

 

Да ўдзелу ў конкурсе дзеці падышлі з усёй адказнасцю. На працягу чатырох дзён тут кіпела напружаная работа. Падтрымаць дзятву і паназіраць за тым, як нараджаецца малюнак, прыходзілі не толькі іх сябры. Праходзячыя міма дарослыя таксама затрымліваліся, а часам і самі браліся за пэндзлікі.

 

Агульная справа зблізіла ўдзельнікаў. У іх не было пачуцця саперніцтва. “Мы хочам, каб нашы работы ўпрыгожылі гульнёвую пляцоўку”, — адзначалі вулічныя мастакі.

 

 У дзень падвядзення вынікаў ля магазіна “Вікторыя” сабралося шмат людзей. З ліку дарослых была створана незалежная камісія, каб выявіць лепшы малюнак.

Аднак, параіўшыся, адзінагалосна было прынята рашэнне, што ўсе малюнкі годныя, бо іх аўтарамі з’яўляюцца дзеці, якія ў кожную сваю работу ўклалі часцінку сябе і сваёй душы.

Мікалай Анатольевіч падзякаваў дзецям, за тое, што яны падтрымалі яго ідэю размаляваць агароджу.

Выказаў спадзяванне, што іх творчасць будзе дарыць радасць і падымаць настрой жыхарам і гасцям Сянна.

 Усе ўдзельнікі конкурсу ад Мікалая Лапехі атрымалі падарункі. Для іх таксама прама на вуліцы быў арганізаваны і салодкі стол.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.