В рамках республиканской акции «Портфель» представители районной организации ОО «Белая Русь» во главе с председателем райисполкома Василием Чередником поздравили с началом нового учебного года Александра, Никиту и Стаса Фроловых
У рамках рэспубліканскай акцыі “Партфель” прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” на чале са старшынёй райвыканкама Васіліем Чарадніком, які таксама з’яўляецца членам грамадскага аб’яднання, павіншавалі з пачаткам новага навучальнага года Аляксандра, Мікіту і Стаса Фраловых.
Шматдзетная сям’я з вёскі Сінягорская даўно знаходзіцца пад апекай ГА “Белая Русь”. Звычайна госці наведваюцца напярэдадні Новага года і перад новым навучльным годам. Сёлета актывісты “Белай Русі” дапамаглі Галіне і Пятру Фраловым сабраць сыноў у школу. Хлапчукі атрымалі новыя заплечнікі, спартыўнае адзенне, а таксама канцэлярскія прыналежнасці, флікеры.
Уручаючы падарункі кіраўнік раёна адзначыў, што ў рамках дадзенай акцыі прадстаўнікі органаў раённай выканаўчай улады ў першую чаргу прадстаўляюць Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнку, а таксама старшыню Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва. Ён выказаў спадзяванне, што падросшыя за лета хлапчукі будуць добра вучыцца, радаваць сваіх бацькоў толькі добрымі і выдатнымі адзнакамі. “Імкніцеся да ведаў, бо за вамі, маладымі, будучыня”, — падкрэсліў Васілій Чараднік.
Галіна Сяргееўна, шматдзетная маці, падзякавала прадстаўнікам раёна за аказаную дапамогу ў падрыхтоўцы дзяцей да школы і ўвагу да праблем шматдзетных сямей, а таксама за салодкі прэзент, які старшыня райвыкканкама перадаў дзецям.
У гэты ж дзень свае падарункі сям’і Фраловым уручылі члены пярвічнай арганізацыі “Белая Русь” Студзёнкаўскай ДССШ.
Ала ЯКАЎЛЕВА.
Фота аўтара.