Завершился чемпионат г.Сенно по мини-футболу среди улиц с участием детских команд

За  званне пераможцаў і ўладальнікаў пераходнага кубка на працягу пяці дзён змагаліся гульцы з шасці вуліц райцэнтра — Перамогі, Каваленкі, Касманаўтаў, Кастрычніцкай, Азгура, а таксама завулка Касманаўтаў.

 

Чэмпіянат праводзіўся па кругавой сістэме. Пераможца вызначаўся па колькасці набраных ачкоў – забітых галоў.

 

Спаборніцтва, арганізатарам якога выступіў сектар спорту і турызму райвыканкама, праводзіцца другі год. Па словах Святаслава Шуцікава, трэнера ФСК “Алімп”, мэта мерапрыемства не толькі ў папулярызацыі футбола сярод сенненцаў. Гэта яшчэ цудоўная магчымасць дзецям вуліц заявіць пра сябе.

 Па выніках чэмпіяната бронзавымі прызёрамі сталі пераможцы мінулага года — каманда завулка Касманаўтаў. Па словах гульцоў, вынік быў відавочны, бо ў іх складзе адбыліся змены, таму не хапіла сабранасці, каб утрымаць пазіцыю лідара. Срэбра – у юных футбалістаў вуліцы Кастрычніцкай. Абсалютнымі пераможцамі і ўладальнікамі пераходнага кубка сталі прадстаўнікі вуліцы Азгура.

 

 Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.