На Сенненщине ввели запрет на посещение лесов
Рашэннем Сенненскага райвыканкама з 13 чэрвеня на тэрыторыі раёна ўведзена забарона на наведванне грамадзянамі лясоў і тарфянікаў.
У сувязі з устойлівым засушлівым надвор’ем і адсутнасцю атмасферных ападкаў усталяваўся высокі клас пажарнай небяспекі, што стварае дадатковую пагрозу ўзнікнення пажараў у лясных масівах.
Згодна з артыкулам 15.29 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў лясах або на тарфяніках або забароны на іх наведванне, якое не пацягнула прычынення шкоды, прадугледжвае папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 25 базавых велічынь, а ў выпадку знішчэння або пашкоджання лясной расліннасці — ад 25 да 50 базавых велічынь.
Да ўвагі грамадзян! Калі вы выявілі ўзгаранне ў лесе, лесапаркавай зоне, паблізу тарфянікаў, трэба неадкладна паведаміць у лясгас па тэл. 5-22-53 альбо ў МНС па тэл.: “101”, 4-17-73.