Двойной успех сенненца Александра Карповича

Адразу ў двух конкурсах Беларускага таварыства інвалідаў па зроку паспяхова прыняў удзел наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Сенненскага раёна Аляксандр Карповіч.

 «Сакрэт маёй кухні» – так называўся конкурс, аб’яўлены на сайце БелТІЗа, на які быў выкладзены відэафільм, дзе Аляксандр выпякаў цудоўны торт.

 У выніку галасавання наведвальнікаў сайта сенненскі ўдзельнік конкурсу атрымаў прыз глядацкіх сімпатый і падарунак ад таварыства – міксер.

 Зрабіць конкурсны ролік дапамог валанцёр аддзялення, фатограф-аматар Аляксандр Карбоўскі.

 Дыпломам за дэбют адзначаны ўдзел Аляксандра Карповіча ў конкурсе «Спявай, душа!», на якім з дапамогай супрацоўнікаў аддзялення быў прадстаўлены гумарыстычны міні-спектакль «О табаке и рыбаке» на тэму здаровага ладу жыцця.

 — Мы заўсёды імкнёмся прапаноўваць нашым падапечным удзел у самых розных конкурсах, каб падтрымаць веру ў тое, што ў іх жыцці ўсё атрымаецца, — адзначыла загадчыца аддзялення Таццяна Манкевіч.

 Таццяна Буракова.