Турслёт собирает друзей

Раённы турыстычны злёт працоўнай моладзі пройдзе 28-30 чэрвеня ў лясным масіве Багданаўскага бору.

 

Штогадовае спаборніцтва сёлета прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь і Сенненскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Дню моладзі. Жадаючым паўдзельнічаць у злёце неабходна да 20 чэрвеня пацвердзіць удзел каманды па тэлефонах: 4-12-47, 4-18-90, 4-11-96.

 У праграме мерапрыемства: спартыўнае арыентаванне па азімуту, турыстычная паласа перашкод, трыатлон, дартс, валейбол, конкурсы паходных страў, па бодзі-арту, абуладкаванні турыстычнага быту, мастацкай самадзейнасці.

Ала ЯКАЎЛЕВА.