В Сенно повысили цену на макулатуру

Хутка з’арыентаваліся ў цэнавай сітуацыі работнікі эканамічнай службы спажыўкааперацыі раёна. Каб павысіць матывацыю арганізацый і прадпрыемстваў да здачы другаснай сыравіны, закупачную цану на макулатуру павысілі ўдвая.

У выніку аптымізацыі сеткі раённых спажывецкіх таварыстваў сенненскія нарыхтоўшчыкі пачалі займацца закупкамі і ў Талачынскім раёне, дзе цана за макулатуру для юрыдычных асоб была вышэйшай. Каб нармалізаваць цэнавую палітыку, эканамісты Сенненскага райспажыўтаварыства, прааналізаваўшы фінансавыя магчымасці, палічылі мэтазгодным падняць кошт папяровай сыравіны з 2 да 4 капеек, расказаў начальнік аддзела нарыхтовак і знешнеэканамічнай дзейнасці Юрый Галкін.

 Для індывідуальных здатчыкаў макулатуры цана засталася ранейшай – 8 капеек за кілаграм.

 Таццяна Буракова.