В Сенно в июне-июле 2019 года пройдет первая консультация специалиста инкубатора малого предпринимательства 

У чэрвені-ліпені сёлетняга года  ў Сянне адбудзецца першая кансультацыя спецыяліста інкубатара малога прадпрымальніцтва.

 А гэта значыць, што прадпрымальнікі раёна маюць магчымасць атрымаць кваліфікаваныя адказы па праблемных пытаннях. Але не толькі. Спецыялісты інкубатара гатовы аказаць паслугі па падрыхтоўцы дакументаў для дзяржаўнай рэгістрацыі юрыдычнай асобы, даць кансультацыі па пытаннях стварэння бізнесу. Сустрэча можа быць карысна  і для тых сенненцаў, якія ўжо займаюцца прадпрымальніцтвам, але вырашылі ўнесці змены, дапаўненні ў статуты юрыдычных асоб, яны змогуць атрымаць кансультацыю па пытаннях вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці, уплаты ўзносаў у фонд сацыяльнай абароны насельніцтва і запаўнення дакументаў персаніфіцыраванага ўліку…

 Як растлумачылі ў эканамічным аддзеле райвыканкама, з улікам тэматыкі пытанняў будуць запрошаны адпаведныя спецыялісты.

  Пералік пытанняў трэба накіроўваць на адрас электроннай пошты   ekonom@senno.vitebsk-region.gov.by, альбо звяртацца ў аддзел эканомікі райвыканкама па тэлефонах 4-85-86, 4-12-32.