Безопасность на водоёмах

 Працягвае заставацца актуальным пытанне бяспекі грамадзян на вадаёмах пры эксплуатацыі маламерных суднаў.

 Як паведаміў інспектар  Аршанскага ўчастка Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах Сяргей СТАСЮКЕВІЧ, у 2018 годзе ў краіне зафіксавана 15 няшчасных выпадкаў на вадзе, у якіх загінулі 11 чалавек.

 На Аршанскім тэрытарыяльным участку (г.Орша, Сянно, Талачын, Дуброўна) зарэгістравана 3240 маламерных суднаў. У цэлым за навігацыйны перыяд мінулага года  выяўлена 119 адміністрацыйных правапарушэнняў. Важнай умовай бяспекі з’яўляецца строгае выкананне правіл эксплуатацыі маламерных суднаў. Цана бяспекі – чалавечае жыццё. Пры выхадзе на ваду важна заўсёды апранаць выратавальную камізэльку.

 Не дапускаюцца да эксплуатацыі незарэгістраваныя маламерныя судны, якія належаць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі, маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічнага агляду, а таксама судны з парушэннем нормаў аснашчэння і камплектацыі.

  Дзяржінспекцыя нагадвае, што ўладальнікі маторных маламерных лодак з рухавіком вышэй за 3,7 кВт (5 л/с) павінны мець пры сабе пасведчанне на права кіравання. На Аршанскім участку Дзяржаўнай інспекцыі па маламерных суднах можна прайсці  навучанне на права кіравання такімі суднамі.

 Прыём грамадзян Сенненскага раёна па пытаннях  рэгістрацыі, класіфікацыі, тэхнічнага агляду, эксплуатацыі маламерных маторных суднаў будзе ажыццяўляцца 26 красавіка, 11 мая і 7 чэрвеня с 9 да 13 гадзін у Сенненскім РАНС па адрасе: г.Сянно, вул. Гараўца, 3. Даведкі можна атрымаць па тэлефонах:

8-0216-54-43-51, +375-33-611-02-67.