Сенненцы могут принять участие в интернет-челлендже фотографий “#Беларусьпомнит”
Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі напярэдадні 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў запускае інтэрнэт-чэлендж фатаграфій «#Беларусьпомнит».
РК ГА «БРСМ» запрашае далучыцца да рэспубліканскай акцыі ўсіх жадаючых сенненцаў без абмежаванняў ва ўзросце. Для гэтага неабходна размясціць у сацыяльных сетках Instagram, «ВКонтакте», «Одноклассники», Facebook і іншых сваё фота са здымкамі з сямейных архіваў са сваякамі-франтавікамі. Дапоўніць кароткім расповедам пра тое, хто на здымку, кім гэты герой быў падчас Вялікай Айчыннай вайны, якіх узнагарод удастоены. А хэштэг «#Беларусьпомнит« дапаможа перадаць эстафету, своеасаблівы выклік сваім сябрам.
Ала ЯКАЎЛЕВА.