Заготовить дрова можно самостоятельно

Добрая навіна для насельніцтва, якое выкарыстоўвае мясцовыя віды паліва. Нарыхтоўваць дровы ў лясным фондзе стане значна прасцей. З 29 сакавіка сёлетняга года набылі юрыдычную сілу змены, што ўнесены заканатворцамі ў Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь.

 Як паведаміла рэдакцыі намеснік дырэктара по ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса Таццяна Шугальская, згодна з ім правядзенне рубак прадугледжана на ўчастках ляснога фонду, якія не запраектаваны лесаарганізатарскім праектам, а будуць рэгламентавацца загадамі па лясгасе.

 У ДЛГУ “Багушэўскі лясгас” паспелі нават зрабіць канкрэтныя практычныя захады, каб насельніцтва атрымала магчымасць весці нарыхтоўку дроў уласнымі сіламі, а галоўнае — паблізу ад месца пражывання.

— Кожнае лясніцтва вызначыла ўчасткі, што знаходзяцца максімальна блізка да населеных пунктаў. Дзесці гэта будзе ўсыхаючы лес, недзе — бураломы, — удакладніла Таццяна Шугальская.- Але ў любым выпадку саманарыхтоўкай можна будзе займацца толькі ў  дзяржаўным лясным фондзе.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.