Юные сенненцы изучать Конституцию Республики Беларусь начинают ещё в начальных классах

Дзмітрый Івашкоў упэўнены, што веданне Канстытуцыі — Асноўнага Закона нашай краіны, абавязковая ўмова грамадзянскага станаўлення асобы.

 “Канстытуцыя – дакумент, на аснове якога фарміруецца ўся сістэма заканадаўства.  За апошнія гады ў яе былі ўнесены змены і дапаўненні, аднак  прынцыпы пабудовы нашай дзяржавы, асновы канстытуцыйнага ладу, правоў і свабоды чалавека засталіся непарушныя”, — дэманструе свае веды, атрыманыя на ўроках грамадазнаўства, навучэнец другой гарадской школы.

 Знаёмства з галоўным законам пачынаецца ў пачатковых класах. Па словах настаўнікаў, дзецям неабходна давесці, што ў іх ёсць правы і абавязкі, зарыентаваць на тое, каб яны былі актыўнымі грамадзянамі сваёй краіны. У старэйшых класах для павышэння прававой культуры навучэнцаў на ўроках грамадазнаўста вывучаюць асновы канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, арганізацыі публічнай улады, канстытуцыйнага статусу асобы, формаў дзяржаўна-тэрытарыяльнага ладу, сістэм дзяржаўных органаў і органаў мясцовага самакіравання.

  Яшчэ крыху і Дзмітрый Івашкоў пакіне сцены роднай школы. Неаднаразовы пераможца раённых і абласных этапаў алімпіяды па фінансавай граматнасці плануе паступаць у Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі. Веданне Асноўнага Закона сваёй краіны, замацаваных у ім нормаў і прынцыпаў спатрэбяцца маладому чалавеку, які толькі пачынае свой шлях у дарослае жыццё.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.