На 8 Марта – тюльпаны, на день рождения — лилии — такой подарок получает сенненка, родившаяся в Международный женский день

Для Ірыны Маханьковай раніца 8 сакавіка асаблівая — ад каханага мужа прымае адразу два букеты кветак.

 Справа ў тым, што ў той час, калі ўся краіна святкуе Міжнародны жаночы дзень, жыхарка райцэнтра адзначаё і ўласнае нараджэнне.

 — Мала хто можа пахваліцца такім прыемным супадзеннем у сваім жыцці. Я ніколі не перажывала, што ў мяне падвоенае свята, — расказала “ГС” яна. – Гэта выдатная магчымасць правесці цэлы дзень з сям’ёй і адсвяткаваць асабістае свята разам, а не пераносіць на суботу альбо нядзелю.

 Нарадзіцца ў такі дзень – значыць мець гарантыю, што павіншаваць цябе з асабістым святам дакладна не забудуць. Ірына не абдзелена ўвагай і падарункамі. Родныя і сябры не аб’ядноўваюць святы, наадварот, імкнуцца зрабіць для Ірыны 8 сакавіка па-сапраўднаму святочным і насычаным.

 Яе дзень упрыгожаны кветкамі. Толькі муж Сяргей адразу прыпадносіць два букеты: цюльпанамі віншуе з галоўным вясеннім святам, а шыкоўны букет лілеяў становіцца падарункам на дзень народзінаў.

 За гады сумеснага жыцця ў іх сям’і склалася свая традыцыя святкавання 8 Сакавіка. Штогод з сябрамі ходзяць на Сінаі —  катаюцца з горкі, фатаграфуюцца. А вечарам усе збіраюцца ў Маханьковых за святочным сталом. Сёлета за ім на аднаго госця будзе больш. Маленькая дачушка Даша зойме пачэснае месца ля маці. А мужчынская палова будзе рассыпацца ў кампліментах і не шкадаваць пяшчотных слоў ні для Ірыні, ні для прыгожых жанчын.  

 Ала ЯКАЎЛЕВА.