У “Двукосся” появился двойник

У краязнаўчага летапісу “Двукоссе”, што з перыядычнасцю раз на месяц з’яўляецца на старонках нашай газеты, з’явіўся двайнік – гурток з такой жа назвай. Ён створаны з ліку вучняў СШ №1 г. Сянно.

 Адзін з іх, Павел Мазанаў, які вучыцца ў 9 А класе,  даслаў нядаўна ў рэдакцыю спіс землякоў, загінуўшых у гады Першай сусветнай вайны.

 — Я знайшоў іх на сайце “Памяці герояў Вялікай вайны 1914 – 1918” Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, які працуе пры падтрымцы Федэральнага архіўнага агенцтва і Расійскага гістарычнага таварыства.

 Пакуль што даследаваны толькі спісы загінуўшых. А яшчэ ёсць раздзелы “Памерлыя ў бальніцы”, ”Прапаўшыя без вестак”. Так што спіс будзе дапаўняцца, пашырацца, — упэўнены юны краязнавец. А яшчэ хлопец лічыць — яго трэба надрукаваць у газеце, выкласці на сайтах, каб нашчадкі ўдзельнікаў той вайны, аддаўшых жыцці за  “веру, цара і Айчыну”, ведалі ці ўспомнілі сваіх продкаў.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.