Информация для деловых сенненцев

 

 

У вёсцы Заветнае, што знаходзіцца ў двух кіламетрах ад Багушэўска, прадаюцца капітальныя збудаванні, дзе некалі размяшчаўся піянерскі лагер. Зараз будынкі невыкарыстоўваюцца і выстаўлены на аўкцыён.

— Бонусам пры набыцці можна лічыць продаж аб’екта па цане ў адну базавую велічыню, — лічыць Сяргей Галынчык, намеснік старшыні Сенненскага райвыканкама.

 На яго думку на аснове незапатрабаванай зараз маёмасці можна стварыць комплексную зону адпачынку для рыбакоў, паляўнічых, іншых аматараў адпачынку на ўлонні прыроды, каб потым мець стабільную крыніцу паступлення фінансаў. Да рэалізацыі падобнага праекта падштурхоўвае возера Серакаратнянскае, што знаходзіцца зусім побач, найчысцейшы, багаты на грыбы, ягады, іншыя лясныя дары сасновы бор, разгалінаванасць дарожнай інфраструктуры: аўтамабільныя дарогі, чыгунка. Пабудовы піянерскага лагера можна выкарыстоўваць  як дачныя дамы, каб адпачываць тут у выхадныя дні, у час водпуску і канікул усёй сям’ёй.

  Усім, у каго з’явілася зацікаўленасць у набыцці маёмасці, можна звярнуцца ў аддзел эканомікі райвыканкама па тэл. 8(02135)4-16-56, 4-85-86, 4-12-32. Уся інфармацыя аб канкрэтным  і ўсіх іншых незапатрабаваных  аб’ектах, што знаходзяцца на тэрыторыі Сенненскага раёна, размешчана на сайце Сенненскага РВК у раздзеле “Недвижимость”. Аб аўкцыёнах, што праводзяцца па продажы нерухомасці можна даведацца ў раздзеле “Торги (аукционы, конкурсы)».

 

Даведка “ГС”

 На тэрыторыі Сенненскага раёна знаходзяцца 69 азёр, 13 штучных вадаёмаў. Найбуйнейшыя з іх – Сенненскае, Бярозаўскае, Кічынскае, Ходцаўскае, Серакаратнянскае, Багданаўскае. Па Сенненшчыне працякае 27 рэк і ручаёў, агульная працягласць якіх складае 300 км. Сенненшчына багатая на лясы — дзяржаўны лясны фонд налічвае 79.891 тыс. гектараў,  дзе пераважаюць змешаныя, пераважна хваё­выя лясы.