Прыроджаныя артысты

Ва УА «Студзёнкаўская дзяржаўная агульнаадукацыйная сярэдняя дзіцячы сад-школа Сенненскага раёна» амаль 3 гады дзей­нічае калектыў мастацкай самадзейнасці «Дыскатэка-80-х» (на здымку). У скла­дзе ансамбля выступаюць самі настаўнікі: Ніна Печанькова, Галіна Луцыковіч, Святлана Багданава, Вікторыя Будчанка, Марына Якубенка, гукарэжысёр — Таццяна Подраз, вядучая — Таццяна Манкевіч. Калектыў вясёлы, таленавіты і вельмі папулярны сярод месцічаў. А таму недахопу ў прапановах не мае. Запрасілі «Дыскатэку — 80-х» выступіць і на выбарах.

 Творчае турнэ ахоплівала аграгарадок Студзёнка, вёскі Алексінічы і Новая Обаль. Сельскія клубы былі перапоўненыя. Выбаршчыкі, якія прыходзілі аддаць свой голас за аднаго з кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь, з задавальненнем заставаліся на святочныя канцэрты. У праграму выступлення ўключаны вершы, песні, танцы, гумарэскі. Асабліва прыйшлася да­спадобы гледачам тэатралізаваная пастаноўка з удзелам усяго калектыву «Ах, мамачка».

 — Мне вельмі спадабаўся канцэрт, які падрыхтавалі настаўнікі, што калісьці мяне вучылі. Яны даюць не толькі трывалыя веды, але і раскрываюць свае таленты на сцэне, — падзялілася ўражаннямі студэнтка Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Анастасія Камлёва, якая прыехала да бацькоў на канікулы. —  Мне таксама падабаюцца змены, якія адбыліся на маёй малой Радзіме: пабудавана шмат новых, утульных да­моў, адчынены сучасны комплексна-прыёмны пункт, адрамантаваны  ФАП, школа. Мой маленькі сын Ілья ў хуткім часе пойдзе ў малодшую групу абноўленага дзіцячага садка. Упэўнена, што маладыя спецыялісты захочуць тут жыць і працаваць.

 Прынялі ўдзел настаўнікі і ў навагоднім канцэрце «За Беларусь», што прайшоў у Студзёнкаўскім сельскім клубе

Таццяна Манкевіч,

вядучая праграмы творчага калектыву «Дыскатэка — 80-х».