Виновные привлечены к ответственности

 

Ущерб взыскан

 Прокуратура района в интересах ОАО «Литусово» подала в суд иск  о взыскании ущерба, причинённого нанимателю, к бывшим работникам сельхозорганизации.

 Согласно акта проверки отдельных вопросов финансово-хозяйственной деятельности ОАО «Литусово», на ферме «Болбасово-Пашково» и «Литусово» была выявлена недостача в 40 голов крупного рогатого скота живым весом 1460 кг и стоимостью 4044 рубля 20 копеек.

 В данном случае при неисполнении своих трудовых обязанностей, бесконтрольности ведения учета и отчетности директор, начальник отдела животноводства и заведующие фермами ОАО «Литусово» совершили противоправное действие, выразившееся в утрате имущества.

В судебном заседании ответчики требования признали. Решение суда Сенненского района вступило в законную силу.

 Игорь ЛИСОВСКИЙ, прокурор Сенненского района советник юстиции.

 

Са сваёй кішэні

 Месяц таму суд Сенненскага раёна задаволіў іскавое хадайніцтва пракурора раёна і спагнаў з дырэктара ААТ “Ульянавічы” ўрон, што быў нанесены сельгасарганізацыі, пасля таго, як з фермы вёскі Дольдзева зніклі 6 галоў цялят.

 На момант здзяйснення злачынства ахова малочнатаварнай фермы не была наладжана. Тым самым кіраўнік не выканаў свае службовыя абавязкі, чым адкрыў для злачынстваў свабодны доступ на вытворчы аб’ект, пракаменціраваў Ігар Лісоўскі.

 У час вывучэння прычын невытворчага выбыцця маладняку ва УСП “Дружбінец” пракурорскай праверкай устаноўлена, што падзёж трох галоў цялят адбыўся ў выніку захворвання, выкліканага парушэннем тэхналогіі кармлення. Каб кампенсаваць урон, адміністрацыі сельгаспрадпрыемства накіравана пастанова аб прыцягненні вінаватых у гібелі жывёлы да матэрыяльнай адказнасці. А калі б пракурорскай праверкі не было? Хто кампенсаваў бы ўрон, нанесены канкрэтнай асобай? Сельгасарганізацыя, а значыць усе яе работнікі! Але пагадзіцеся, так не павінна быць.

 Са сваёй кішэні давядзецца кампенсаваць кошт бензіну галоўнаму аграному ААТ “Літусава”. У перыяд з мая па жнівень сёлетняга года ён карыстаўся службовым аўтамабілем, атрымліваў у неабходнай колькасці паліва. А вось пуцявыя лісты не вёў, а значыць і спісаць матэрыяльныя каштоўнасці не змог.

 — У адпаведнасці з ч.2 арт.53 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за невыкананне ці неналежнае выкананне сваіх абавязкаў работнікі нясуць адказнасць. Калі сваімі дзеяннямі ці бяздзейнасцю работнік нанёс матэрыяльны ўрон наймальніку, ён можа быць прыцягнуты да матэрыяльнай адказнасці, як правіла, у поўным аб’ёме, — нагадвае Ігар Лісоўскі.

 Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.