Лучший юный финансист области живёт в Сенно

 

Трое школьнікаў прадставяць Віцебскую вобласць на рэспубліканскім этапе алімпіяды па фінансавай граматнасці. Сярод іх Дзмітрый Івашкоў, вучань 11 «А» класа СШ №2 г.Сянно.

 Усяго ў абласным этапе прынялі ўдзел 75 старшакласнікаў з розных школ Віцебшчыны. Вось ужо чатыры гады ААТ «Беларусбанк», «БПС-Сбербанк», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк» пад эгідай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці выступаюць арганізатарамі і спонсарамі алімпіяды. З кожным годам навучэнцы дэманструюць высокую ступень падрыхтаванасці ў фінансавых пытаннях.

 Дзмітрый Івашкоў другі раз удзельнічае ў абласным этапе алімпіяды. У мінулым годзе таксама быў на п’едэстале. Сёлета хлопец заняў першае месца, набраў 96 балаў. У ліку пераможцаў, якія занялі ганаровыя другое і трэцяе месцы, — дзесяцікласнікі з Браслава і Наваполацка.

 Заключны этап рэспубліканскай алімпіяды пройдзе 14 снежня ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

На здымку: прызёр раённага этапу алімпіяды па фінансавай грамаце Антон Пракаповіч з СШ №1 г.Сянно, метадыст аддзела па адукацыі райвыканкама Ганна Шыбека і Дзмірый Івашкоў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *