Падзяка бацькам

У Сенненскі раённы аддзел унутраных спраў прыйшоў Падзячны адрас за подпісам

намесніка міністра Міністэрства ўнутраных спраў нашай краіны, генерал-маёра міліцыі

Аляксандра Барсукова. Ён уручаны маці ўраджэнца і жыхара вёскі Полымя Яўгена

Труханенкі.

Яшчэ нядаўна наш зямляк праходзіў у Мінску тэрміновую ваенную службу ў якасці стралка

12-й патрульнай роты 4-га патрульнага батальёна ваеннай часці 5448 унутраных войскаў. Не

раз на сталічных вуліцах яму даводзілася сутыкацца з парушальнікамі грамадскага парадку,

якія непазбежна неслі заслужанае пакаранне. За такое стаўленне да службы добрасумленны

салдат правапарадку не раз заахвочваўся кіраўніцтвам часці. Добрасумленнасць,

прыстойнасць Яўгена Труханенкі адзначаецца і ў Падзячным адрасе. Яго Надзеі

Станіславаўне ўручыў намеснік начальніка РАУС Сяргей Савік. А пры гэтым ён падкрэсліў,

што юнакі, якія прайшлі школу службы ў войсках МУС, нярэдка папаўняюць шэрагі

раённага аддзела ўнутраных спраў.

Аляксандр Яўгенаў.

На службу ў Сенненскі РАУС запрашаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце да

25 гадоў, якія гатовы па сваіх маральных і дзелавых якасцях выконваць ускладзеныя на

органы ўнутраных спраў задачы, з сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай

адукацыяй, годныя па стане здароўя і фізічнай падрыхтоўцы, валодаюць пачуццём

павышанай адказнасці, гатоўнасцю да абароны законных правоў, жыцця і здароўя

грамадзян.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *