Караед атакуе сенненскія лясы

 

На тэрыторыі Багушэўскага лясгаса выяўлены ачагі паражэння сасновых насаджэнняў шкоднікамі.

 Найбольшая плошча лясных угоддзяў пашкоджана ў Сафіёўскім лясніцтве – 138,1 га і Багушэўскім – 53,7. Саснякі, якія пачынаюць сохнуць, выяўлены і ў астатніх лясніцтвах.

 — Спецыялісты лясгаса абследавалі сасновыя насаджэнні на плошчы 337,9 га. Прызначаны санітарна-аздараўленчыя мерапрыемствы. Суцэльныя вырубкі складуць 8,7 га, выбарачныя пройдуць на 268,5 га, лясны хлам будзе прыбраны на плошчы 60,7 га, — расказала Таццяна Шугальская, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Багушэўскага лясгаса.

 У лясах працягваецца актыўны ферамонтны маніторынг. Спецыяльныя прыстасаванні для адлову вершаліннага і шасцізубага караедаў устаноўлены на тэрыторыі ўсіх лясніцтваў. Максімальная колькасць насякомых выяўляецца ў Сафіёўскім лясніцтве. Менавіта таму з пачатку года тут суцэльна высечана 2,1 га лясоў.

 — З’яўленне новых ачагоў праяўляецца змяненнем афарбоўкі хвоі, а таксама ў з’яўленні галінак на лясной падсцілцы. Найбольшая праблема крыецца ў тым, што прыкмет засялення дрэў, што стаяць побач з хворымі, заўважыць немагчыма. Для выяўлення караедаў і слядоў іх жыццядзейнасці на дрэвах неабходна альбо праводзіць валку, альбо агляд галін у кроне і ствала дрэва, — растлумачыла Таццяна Шугальская.

 Асабліва прыкметны рост колькасці папуляцыі шкоднікаў у перыяд з красавіка па верасень. Таму маніторынг сасновых насаджэнняў наземным шляхам спецыялістамі лясной аховы праводзіцца пастаянна, здзяйсняецца бягучага лесапаталагічнае абследаванне, робіцца рэкагнастыровачны нагляд. На ўчастках ляснога фонда, дзе праведзены суцэльныя санітарныя высечкі, ствараюцца змешаныя лясныя пасадкі. Такія меры павінны папярэдзіць распаўсюджванне шкоднікаў. Як і апрацоўка пашкоджаных і здаровых дрэў інсектыцыдамі.

Наш кар.

Караед атакуе сенненскія лясы: 1 комментарий

  • Воскресенье, 29 июль, 2018 в 11:01
    Permalink

    Проблема серьёзная, но она не только в Богушевском лесхозе. Хвойные леса страдают по всей Беларуси. Отчасти это связано с изменением климата. Этому способствует и безответственная деятельность лесхозов, в том числе и Богушевского лесхоза. В лесах прилегающих к д. Пушкари были произведены заготовки древесины для бывшего Сенненского ЖКХ и Витебского ДОКа. Вот уже несколько лет древесина гниёт в штабелях в лесу. Для Витебского ДОКа порядка 200 м3. Об этом хорошо знают в Обольском лесничестве, а также в Сенненском. Производят рубку леса в заведомо заболоченных делянках с невозможностью вывозки этого леса. Разрушили лесные дороги до невозможности проехать и пройти. Кто ответит?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *