“Навагодняе віншаванне” для ветэранаў

— пад такой назвай у раёне праходзіць святочная акцыя. Актыўны ўдзел у ёй прымаюць дзіцячыя аб’яднанні. Разам з  класнымі кіраўнікамі, педагогамі-арганізатарамі школьнікі вырабляюць паштоўкі і сувеніры для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, каб павіншаваць іх з Новым годам. Гэта вязаныя прадметы адзення, кухонныя прылады, вырабы з бісеру, карціны і пано ў розных тэхніках (фларыстыка, вышыўка, гуаш), кошыкі з лазы і сімвалы надыходзячага года (белага Труса або Ката). Некаторыя рабяты ў якасці падарункаў будуць выпякаць торцікі. Ветэранаў чакаюць сустрэчы з Дзедам Марозам і Снягуркай, а таксама запрашэнні наведаць святочныя ранішнікі ў школах.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *