Беспрацоўны — патэнцыяльны бізнесмен

У цэнтра занятасці  насельніцтва даволі шырокая сфера дзейнасці. Яго спецыялісты дапамагаюць людзям перасяліцца з горада ў вёску, прайсці перападрыхтоўку тым, хто не можа працаўладкавацца па ранейшай спецыяльнасці. І гэта толькі  невялікая частка тых праграм, якія рэалізуюцца дзяржавай праз названую ўстанову.

 Анжэла Лагунова, якая ў цэнтры працуе з 2007 года, адследжвае  фінансаванне названых і іншых праграм. Па словах галоўнага спецыяліста, у апошнія гады значная частка дзяржаўных сродкаў расходуецца  на субсідзіраванне перспектыўных бізнэс-планаў беспрацоўных.

 Сёлета  субсідыі для адкрыцця прыватнага прадпрымальніцтва былі выдадзены 7 чалавекам. Большасць іх атрымальнікаў  знайшлі сваю нішу і замацаваліся на рынку паслуг. У іх ліку можна назваць  бацьку і сына Шухто, якія ў Багушэўску займаюцца пасажыраперавозкамі. Бадроў з Сянно знайшоў сябе, арганізаваўшы выязны гандаль па сельскіх населеных пунктах,  расказала Анжэла Лагунова (на здымку).

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *