ДЗЯЖУРНЫ РЭПАРЦЁР

Чаму няма аўтобуса?

 Гэтае пытанне карэспандэнту райгазеты задаў жыхар вёскі Асінаўка Беліцкага сельсавета Валерый Дзівас.  Ужо не першы раз раніцай няма рэйсавага аўтобуса «Сянно — Відокі». Звычайна на ім на вучобу едуць дзеці з вёсак Відокі, Асінаўка, Мянюцева. Па словах Валерыя Алегавіча, аўтобуса не было двойчы на мінулым тыдні і ў панядзелак на гэтым (20 снежня). Тэлефанаванні на аўтастанцыю праблему не вырашаюць. Дыспетчар адказвае, што аўтатранспарт зламаны ці захварэў вадзіцель. Але ж як быць школьнікам, якія прастойваюць на морозе не адну гадзіну і ў выніку прапускаюць заняткі ў школе?

 Святлана Аніковіч, начальнік сенненскай аўтастанцыі, растлумачыла, што некалькі аўтобусаў сапраўды былі на рамонце.  Неабходныя дэталі ўжо з’явіліся. І рэйсы зноў будуць адноўлены.

«Перасохлі» калонкі

 У 1-м завулку Заслонава ў Сянно ўжо 6 дзён няма вады. Прычына — прарыў трубы. Па словах жыхароў гэтай вуліцы, рабочыя ЖКГ на месца аварыі выехалі, ваду перакрылі, але рамонт так і не пачалі. На пытанне «калі зноў у калонках з’явіцца вада?» дыспетчар ЖКГ дакладнага адказу не дае, хоць тэлефануюць ей кожны дзень.

 Праясніў сітуацыю выконваючы абавязкі дырэктара Жылкамунгаса Мікалай  Жукоўскі. Па яго словах, праблемы з водазабеспячэннем узніклі ў некалькіх населеных пунктах адначасова. Па гэтай прычыне не атрымліваецца хутка ліквідаваць непаладкі. Але да канца тыдня, паабяцаў Мікалай Міхайлавіч, пытанне будзе знята (размова адбывалася 21.12.2010).

Кацярына КАРПОВІЧ.

 Сёння на сувязі будзе адказны сакратар рэдакцыі Аляксандр Яўгенавіч Лазюк. Тэлефануйце: 4-12-57.