У Сенненскім раёне перавагамі Указа Прэзідэнта №337 “Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб” скарысталіся 8 фізічных асоб.

Яны вырабляюць і рэалізуюць хлебабулачныя і кандытарскія вырабы, пілуюць ці колюць дровы, вырабляюць адзенне і абутак з матэрыялаў заказчыка, нават, аказваюць паслугі па распрацоўцы вэб-сайтаў, устаноўцы і настройцы камп’ютараў, праграмнага забеспячэння, рамонтам і тэхабслугоўваннем камп’ютараў і перэферыйнага абсталявання, гатовы навучыць рабоце на персанальным камп’ютары любога і кожнага.

Як падкрэслівае Іна Гардзецкая, начальнік аддзела эканомікі Сенненскага райвыканкама, прадпрымальныя людзі не толькі займаюцца цікавай  ім, запатрабаванай грамадствам справай. Яны забяспечваюць неабходны жыццёвы ўзровень жыцця сабе і членам сваіх сямей, папаўняюць бюджэт раёна. А значыць прадастаўляюць дадатковыя сродкі на ўтрыманне навучальных устаноў, бальніц, іншых бюджэтных устаноў.

Дадатковыя рабочыя месцы з’явіліся і дзякуючы стварэнню новых прадпрыемстваў. З пачатку года іх зарэгістравана 4, у тымі ліку 2 у вытворчай сферы.

Аляксандр ІЎЕЎ.