Сельгасарганізацыі Сенненшчыны павялічваюць запасы арганічных і мінеральных угнаенняў, што будуць уносіцца ў час сёлетніх веснавых работ для сілкавання раслін.

Пры плане 361000 т на палеткі дастаўлена 258581 т гною, у тым ліку за  апошнія тры дні – больш за 2000. Значная частка арганікі ўнесена пад зяблевае ворыва. У ААТ “Сінягорскае” – 8890 т пры плане 18000 т.

 Актывізавалася нарыхтоўка мінеральных тукаў. Земляробы Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі маюць 120 % да задання калійных угнаенняў, 114 – азотных, 77 – фосфарных. Амаль палову мінеральных угнаенняў ад задання маюць хлебаробы саўгаса імя Машэрава, у тым ліку 86% — азотных, што дазваляе пачаць сілкаванне азімых пасеваў, як толькі расліны пойдуць у рост. Чвэрць ад задання, у тым ліку 28% мінеральных угнаенняў завезена ў ААТ “Бяленева”. Крэдыты для сельгасарганізацый на набыццё мінеральных угнаенняў узялі партнёры – Віцебскі мясакамбінат.

Наш кар.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *