У раёне ідзе інфармацыйная акцыя Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа “Разам супраць туберкулёзу”.

  Першае мерапрыемства акцыі прайшло ў райцэнтры. Раніцай, калі сенненцы ішлі на работу, на вуліцах горада іх сустракалі людзі ў форме з сімволікай Беларускага Чырвонага Крыжа і ўручалі памяткі і буклеты з інфармацыяй аб прафілактыцы і праблемах лячэння туберкулёзу, здаровым ладзе жыцця, аб дзейнасці БТЧК.

     У ролі валанцёраў выступалі вучні 11 “Б” класа Сенненскай школы №2 з класным кіраўніком Аленай Барысаўнай Мізаўцовай і члены ініцыятыўнай групы БТЧК “Родник”.

     Жыхары горада з удзячнасцю ўспрынялі накіраваную на захаванне іх здароўя акцыю.

Таццяна Буракова.

На здымках: у час правядзення акцыі.

Фота аўтара.