Творчыя перамогі для роднай Сенненшчыны

Творчую справаздачу па выніках работы ў мінулым годзе зрабілі ўстановы культуры раёна.

     Музей – захавальнік гісторыі Сенненшчыны

     Самай значнай падзеяй мінулага года для Сенненскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея стала адкрыццё доўгатэрміновай выставы “Гісторыя Сенненшчыны”, на якой прадстаўлены друкаваныя матэрыялы і іншыя экспанаты па ўсіх перядах развіцця Сенненскага краю.

     Музейныя фонды за справаздачны перыяд папоўніліся на 110 адзінак. На сучасны момант у музеі захоўваецца 21 калекцыя. Летась музей наведала больш за 4 тысячы чалавек. Спецыяльна для вучняў, якія аздараўліваліся ў школьных лагерах у час канікулаў, былі распрацаваны і праведзены музейныя ўрокі з мультымедыйным суправаджэннем “Незабыўная гісторыя майго роду”, “Помнікі археалогіі Сенненшчыны”.

Створаны фотакаталог і відэаролік “Гісторыка-культурная спадчына Сенненскагараёна”, віртуальная экскурсія па аб’ектах гісторыка-культурнай спадчыны. Па горадзе, які атрымаў новы воблік пры падрыхтоўцы да абласных “Дажынак”, праведзена больш за 30 экскурсій.

     ЦБС – да паслуг карыстальнікаў

     13 тысяч чалавек склала колькасць карыстальнікаў 16 устаноў Сенненскай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Пры бібліятэках дзейнічаюць 5 публічных цэнтраў прававой інфармацыі, адзін з якіх адкрыты ў 2017 годзе пры Яноўскай бібліятэцы. Ва ўстановах ЦБС працуюць 15 клубаў і аматарскіх аб’яднанняў па інтарэсах.

     У мінулым годзе цэнтральная раённая бібліятэка ўзнагароджана дыпломам за ўдзел у рэспубліканскім конкурсе на лепшы сацыяна-значны праект. Машканская бібліятэка стала пераможцай у міжнародным экалітаратурным конкурсе сацыяльны эсэ “Я і мой горад”.

     Летась калектыў лялечнага тэатра кнігі “Пятрушка” ўзнагароджаны ганаровай граматай райвыканкама за актыўную прапаганду кнігі, а таксама дыпломам за сумяшчэнне розных жанраў мастацтва ІУ абласнога свята-конкурсу аматарскіх лялечных тэатраў “Лялечны свет”, на якім у чарговы раз пацвердзіў званне “народны”. Усяго ў 2017 годзе тэатр паказаў 35 спектакляў, якія сабралі больш за 2 тысячы гледачоў.

 Адраджае народную творчасць

     Для ажыццяўлення галоўнага накірунку дзейнасці – адраджэння народнай творчасці – у Доме рамёстваў выкарыстоўваецца 25 форм работы. У мінулым годзе атрымалі развіццё такія формы, як “Тыдзень рамяства” і работа “Арт-майстэрні” ў час канікулаў.

     Створаны ілюстраваны метадычны камплект “Рэканструкцыя народнага касцюма сенненскага рэгіёну

канца ХІХ першай паловы ХХ стагоддзя”.

     Майстры Дома рамёстваў і клуба “Натхненне” прынялі ўдзел у выніковай выставе ў абласным метадычным цэнтры, дзе прадставілі 250 работ па 20 накірунках дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

     У Доме рамёстваў працуюць 14 гурткоў па 9 відах народных рамёстваў. У конкурсе традыцыйнай свістулькі “Салавейка – 2017”, які праходзіў у рамках міжнароднага свята-конкурсу “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, майстар Уладзімір Квашко заваяваў гран-пры. Першае месца ў намінацыі  “За дасканалае валоданне тэхнікай пляцення” абласной выставы “Золата роднай зямлі”, якая праводзілася ў рамках “Славянскага базару ў Віцебску” заняда майстар Валянціна Грыбоўская.

     Чатырма касцюмамі за мінулы год папоўнілася калекцыя народных касцюмаў сенненскага строю, якая налічвае цяпер 44 адзінкі.

Запальваюць новыя зоркі

Асноўнай задачай школ мастацтваў раёна ў 2017 годзе была падрыхтоўка вучняў да ўдзелу ў творчых мерапрыемствах, конкурсах, фестывалях розных узроўняў.

     Вучні Сенненскай ДШМ сталі лаўрэатамі і дыпламантамі пяці конкурсаў.

     У дзіцячых школах мастацтваў працуюць 12 вучнёўскіх і выкладчыцкіх творчых калектываў, адзін з якіх носіць званне “ўзорны”, адзін – “народны”. На базе Сенненскай ДШМ адкрыта харавое аддзяленне, на базе Багушэўскай – эстраднае.

     Паспяховым стаў праект “Школа ранняга эстэтычнага развіцця” для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзростаў., якая ўключае ў сябе абучэнне асновам ігры на музычных інструментах, харэаграфіі, пастаноўкі голасу. Першай у гэтым накірунку пачала працаваць Машканская ДШМ, дзе былі створаны групы музычна-рытмічнага развіцця.

     Адраджаюць абрады, арганізуюць вольны час

     За 2017 год установамі культуры праведзена 3 тыс. 600 мерапрыемстваў, павялічылась іх колькасць для вясковых жыхароў. Ва ўстановах працуюць 120 клубных фарміраванняў. Вакальныя калектывы Ходцаўскага, Пламенскага, Яноўскага сельскіх Дамоў культуры выступаюць не толькі перад жыхарамі аграгарадкоў, але і вядуць актыўную канцэртную дзейнасць на раённых і абласных пляцоўках.

     У мінулым годзе ўстановамі культуры праведзена каля 40 свят вёсак і вуліц, здзейснена 11 экспедыцый па збору фальклору. Адноўлена стылізованная рэканстукцыя народнага свята “Багач”. Сабрана інфармацыя і зняты відэаролік пра бытавы танец “Ходцаўская кадрыля”. У в.Кадукова Машканскага сельсавета быў знойдзены ўнікальны вясельны танец-гульгя “Шчамель”, які быў адноўлены і паказаны на абласным конкурсе вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая вясельніца”, дзе стаў лаўрэатам трэцяй ступені.

     У клубных установах працуюць 67 дзіцячых гурткоў аматарскай творчасці. У Сенненскім РЦКіНТ працуюць 17 клубных фарміраванняў, 6 з якіх дзіцячыя, з колькасцю ўдзельнікаў 56 чалавек. Створаны два новыя дзіцячыя калектывы: драматычны і эстрадная студыя, на платнай аснове. Заявіў пра сябе нядаўна створаны дзіцячы драматычны калектыў “Тэатральная майстэрня” раённага цэнтра культуры, які стаў лаўрэатам першага адкрытага рэспубліканскага творчага конкурса “Ветразі мары” ў г.Мінску.

     7 калектываў устаноў клубнага тыпу носяць званне “народны”.

     Іх работу адзначылі

     Ганаровай граматай райвыканкама на выніковым мерапрыемстве ўзнагароджаны калектыў Сенненскага Дома рамёстваў, загадчыца аддзела маркетынга ЦРБ Таццяна Красноўская. Удзячнасць старшыні райвыканкама атрымалі калектывы Яноўскага і Машканскага сельскіх Домоў культуры.

Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама адзначана дзейнасць народнага клуба нацыянальнай кузні, гульні і фальклору “Хадчаначка”, работа бібліятэкара аддзяле абслугоўвання і інфармацыі Сенненскай цэнтральнай раённай бібліятэкі Алены Гардзюк.

     Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адзначана работа Першамайскага сельскага клуба-бібліятэкі, бібліятэкара Нямойтаўскай сельскай бібліятэкі Валянціны Пінчук, выкладчыкаў Сенненскай ДШМ Ірына Корсакава, Кацярына Булыня, Наталля Бозыр.

     Задачы на перспектыву

     Наперадзе вялікая работа. Установам культуры ў Год малой радзімы трэба будзе падрыхтаваць і на дастойным узроўні правесці святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 73-й гадавіне Вялікай Перамогі, мерапрыемствы да Жня незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дзень горада Сянно, раённыя “Дажынкі”, свята народных бытавых танцаў “Танцуем па-ранейшаму”, адкрытае свята народнага касцюма “Узоры жыцця”, якое пройдзе з удзелам дэлегацый і творчых калектываў гарадоў-пабрацімаў і суседніх раёнаў.

Таццяна Буракова.

Фота аўтара.