Вучні Машканскай школы наведалі Расоншчыну, дзе працаваў і ваяваў наш зямляк Пётр Машэраў.

У раённым цэнтры экскурсанты пабывалі ў Музеі баявой садружнасці. Машканскія школьнікі з інтарэсам пазнаёміліся з экспазіцыямі 9-ці залаў музея, па якім гасцей правялі дырэктар установы культуры Наталля Максіменка і вучні Расонскай школы.

     З асаблівай цікавасцю машканцы слухалі экскурсаводаў і разглядалі экспанаты ў зале “Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы П.М. Машэрава”. Іх увазе былі прадстаўлены асабістыя рэчы, дакументы, фатаграфіі славутага земляка, што перадала ў музей жонка Пятра Машэрава Паліна Андрэеўна.

Пабывалі экскурсанты і на Роўным полі, у музеі партызанскага быту брыгады імя К.К.Ракасоўскага, якой у гады Вялікай Айчыннай вайны камандаваў П.М. Машэраў.

У час паездкі машканцы наведалі таксама мемарыяльны комплекс, прысвечаны падзеям Айчыннай вайны 1812 года, Музей народнай славы Клясціцкай школы, раказала Таццяна Бабарыка, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Машканскай ДССШ.

Таццяна Буракова.