Дзед Мароз па вызаву
Атрымаць падарунак ад самога Дзядулі Мароза? Патанчыць са Снягуркай і казачнымі персанажамі, расказаць ім верш, праспяваць песню? Гэтага б жадалі многія. Толькі не ўсе ведаюць, як ажыццявіць мару. Робіцца гэта даволі проста — з дапамогай спецыялістаў раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра пры аддзеле культуры райвыканкама.
— Паслугу-падарунак ад Дзеда Мароза мы аказваем жадаючым вось ужо колькі год запар, — расказвае метадыст РАМЦ Таццяна Гарбачова. — І яшчэ ніхто з тых, хто звяртаўся да нас у мінулыя гады, не пашкадаваў аб гэтым. Радаваліся нашаму прыходу дарослыя, а захапленню дзяцей не было мяжы. Ці сапраўдны Дзядуля Мароз? Што знаходзіцца ў яго вялізным мяшку? Які падарунак прынёс? Гэтыя і іншыя пытанні задавалі малыя
і прасілі яго прыйсці на наступны год.
«Абавязкова! — гаварыў Дзядуля
Мароз, — чакайце!».
І вось на парозе 2011 год. І зноў работнікі РАМЦ гатовы выканаць заяўкі жыхароў горада і Сенненскага раёна, прынесці радасць у кожны дом. За сімвалічную, заўважу, плату.
Да слоў Таццяны Міхайлаўны Гарбачовай дадам, што казачныя персанажы знойдуць магчымасць завітаць да вас 29, 30 і 31 снежня. Тэлефануйце Дзядулю Марозу — 4-18-42 — і мары стануць явай.