Рыхтуемся да навагодняй ночы
На святочным стале абавязкова павінны быць яблыкі і проса. Не варта падаваць на стол ніякай заячыны ці трусяціны, каб не будзіць у Зайца тыгра. Наогул, лепш аддаць перавагу стравам вегетарыянскім. Пабольш усякай гародніны (асабліва траўкі) — зялёнай цыбулі, кропу, пятрушкі, салаты.
Стыхія 2011 года — Метал, таму варта расставіць па кватэры металічныя ўпрыгожванні (напрыклад, металічныя вазы ці падстаўкі для свечак) і выкарыстаць прыгожыя металічныя сталовыя прыборы. Не забудзьцеся купіць фігуркі са знакам гэтага года і падарыць іх блізкім. Пакіньце фігурку і сабе, пастаўце на паліцу ці прымацуйце да халадзільніка, каб дагадзіць сімвалу надыходзячага года.
Разам з навагоднімі падарункамі пад елку варта пакласці пучок морквы, каб пацешыць знак 2011 года. А пад бой гадзінніка, загадаўшы запаветнае жаданне, можна і памяўкаць (каб пацешыць заадно і Ката).
У што апрануцца на сустрэчу
з Новым 2011 годам?
Неабходна прадумаць убор, які будзе адпавядаць колеру Труса. Найболей вядомы белы трус з чырвонымі ці сінімі вачамі, але ёсць таксама чорныя, карычневыя, сінія ці блакітнаватыя, чорна-бурыя, серабрыстыя і жоўтыя трусы. З катом яшчэ прасцей.
Калі ў вас няма маскараднага гарнітура труса ці ката, лепш за ўсё прыбрацца ў адзежу з лёну, бавоўны, шэрсці светлых пастэльных тонаў, хоць дапушчальныя таксама жоўты, карычневы, серабрысты, бэжавы, блакітны і памяранцавы.
Што дарыць?
Самым удалым падарункам будзе плед. Пажадана — у каларыстыцы сімвалаў года. Але галоўнае — пухнаты і мяккі. Для цяпла і ўтульнасці можна падарыць мяккія хатнія тапачкі з трусовымі вушкамі ці катовымі вусамі. Выдатнымі навагоднімі падарункамі будуць і мяккія цацкі ў выглядзе сімвалаў года.
Трус вельмі любіць сувеніры. А значыць, у навагоднюю ноч можна дарыць родным і сябрам разнастайныя статуэткі, талісманчыкі, кубачкі з выявамі труса ці ката, бірулькі на ключы і мабільнікі.
Добрым падарункам стане жывы сімвал года — дэкаратыўны трус ці кацяня. Праўда, лепш спачатку пацікавіцца стаўленнем да жывёл у будучага гаспадара, каб замест радасці не ўбачыць на яго твары разгубленасць. Можна падарыць качан капусты, перавязаны святочнай стужкай. Замест букетаў — пятрушку-кроп-салату. А каб не пакрыўдзіць другога сімвала года, святочныя салаты можна ўпрыгожыць фігуркамі мышак, зробленых з вараных яек.