Шчасліўцам-катам новы год прынясе выгаду

2011 год, паводле Усходняга гараскопа, — гэта Год Металічнага Труса (Ката). Кітайская назва Труса: Ту. Гэта чацвёрты знак кітайскага Задыяка. у 2011-м яскрава праявяцца станоўчыя якасці згаданых жывёл-татэмаў: разумнасць, назіральнасць, міралюбства, прыязнасць, рамантычнасць і адданасць любімым, а таксама іх слабасці: мітуслівасць, баязлівасць, педантызм і  эгацэнтрызм.

  Для людзей, народжаных у год Труса (Ката), гэты год прынясе магчымасці атрымаць выгаду, развіць дыпламатычныя здольнасці, праявіць гасціннасць і цеплыню. Увогуле, асобы, якія нарадзіліся ў год Труса, — таленавітыя і амбіцыйныя. Яны карыстаюцца даверам і павагай калег і сяброў. Да іх часта звяртаюцца за парадай. Людзі гэтага знака проста не выносяць канфліктаў. У іх шмат сяброў, іх гасцінная хата заўсёды адкрытая. Шчырасць не з’яўляецца іх характэрнай рысай (яны рэдка «раскрываюцца»), затое выдатна ўмеюць слухаць. Імкненне дагадзіць і ўвага да чужых праблем робяць іх незаменнымі спадарожнікамі моцных і яркіх асоб. Трусы сціплыя і прыстойныя ва ўчынках, але дзелавыя якасці пакідаюць жадаць лепшага. У каханні часцей за ўсё выбіраюць пазіцыю чакання, рэдка праяўляючы свае жаданні адкрыта. Узаемнае каханне выпадае ім рэдка, і яны вельмі цэняць такі падарунак лёсу. Яны не любяць адзіноту  і могуць пайсці на ахвяры дзеля кахання і ўвагі. Найлепшыя  рамантычныя партнёры для Труса  — Каза ці Свіння.

  Кот (Трус) заўсёды падае на лапы. Гэта шчаслівец. Адораны, у меру славалюбівы, прыемны кампаньён, сціплы, стрыманы, вытанчаны, добразычлівы. Усе гэта ведаюць. Ён прыгожа гаворыць і ўмее цаніць сябе. Але ў мностве добрых якасцей ёсць адзін недахоп. Кот — павярхоўны чалавек, і яго лепшыя якасці таксама павярхоўныя. Ён любіць тусоўкі, свецкія паці, і часам пляткарыць, але робіць гэта тонка, тактоўна і асцярожна. Любіць прымаць гасцей, і ў хаце ў яго ўсё зроблена з вытанчаным густам. Гэта свецкі чалавек: некаторыя назвалі б яго снобам. Ён педантычны. Жанчына-Кот можа глыбока вывучыць некаторыя прадметы з адзінай мэтай — «зіхацець», захапляць, уражваць, тады як пра іншыя важнейшыя рэчы не  мае ніякага ўяўлення.

 Кот звычайна не выходзіць з раўнавагі. Ён заўсёды спакойны. У ім больш сентыментальнасці, чым сапраўднай чуллівасці. Невялікая асабістая непрыемнасць хвалюе яго больш, чым вялікія беды іншых людзей. Вайна і голад у свеце кранаюць яго толькі ў тым выпадку, калі ён асабіста ад гэтага церпіць, але пакутуе ён так моцна, што можа не вытрымаць і памерці. Кот па малаважнай  нагодзе можа заплакаць, але хутка суцяшаецца. Меланхолія жанчын гэтага знака — адзін з галоўных козыраў іх чароўнай прывабнасці.

 Кот — кансерватар. Ён ненавідзіць усё, што можа пахіснуць яго жыццё, усё, што можа выклікаць ускладненні. Больш за ўсіх ён імкнецца да камфорту і бяспекі. Не прадпрымае нічога, не ўзважыўшы загадзя ўсе «за» і «супраць». З-за гэтай асцярожнасці людзі захапляюцца ім і давяраюць яму. У фінансавым  становішчы ён заўсёды будзе шчаслівы. Той, хто падпісвае кантракт з ім, ніколі не пашкадуе. Гэта добры спекулянт, які мае дар на выгадныя здзелкі. Карацей, спакойны Кот — вельмі небяспечны як чалавек бізнэсу. Ён даб’ецца поспеху ў гандлі. Маючы  добры густ, можа быць уладальнікам антыкварнай крамы. Можа быць юрыстам (адвакатам, натарыусам) ці дыпламатам — пры ўмове, што яго жыццё не падвергнецца рызыцы. Жанчына гэтага знака зможа дасягнуць поспеху і бляску ва ўсіх відах дзейнасці, якія патрабуюць густу, гасціннасці і добрага прадстаўніцтва. Чалавеку палітыкі варта абраць сабе жонку, народжаную пад знакам Ката, — адначасова свецкую і сціплую, якая прынясе мужу шмат карысці адной сваёй прысутнасцю.

 Кот лёгка расстаецца са сваімі блізкімі на карысць сяброў. У яго няма пачуцця адказнасці перад сям’ёй, і часта ён ставіцца да сваіх родных і дзяцей як да чужых людзей, аддаючы перавагу сябрам. Матчын інстынкт гэтага знака вельмі абмежаваны, але свой матчыны доўг жанчыны-Коткі заўсёды выконваюць.

 Кот добра ладзіць з Казой, у якой цэніць артыстычны густ. Ён прынясе ёй камфорт, а яе капрызы не крануць яго. Добрыя рамантычныя стасункі верагодны з Сабакам і скрупулёзнай  Свіннёй. Певень выводзіць Ката з сябе сваім фанфаронствам, а Пацука Кот  павінен баяцца як чумы. З тыграм яго стасункі ў каханні і справах будуць нацягнутымі. Кот, як менш моцны, заўсёды можа зрабіць піруэт і выйсці з гульні — у іх агульная парода, і ён не баіцца Тыгра.

  Азіяцкія народы з недаверам  ставяцца да Ката. Кажуць, што ведзьмакі ператвараюцца ў катоў. У Еўропе іх спальвалі жыўцом, вінавацячы ў змове з д’яблам. Але, мабыць, гэта дрэнная рэпутацыя не вельмі заслужаная. Егіпцяне, напрыклад, шанавалі Ката, як бога. Бог, вядзьмак ці чалавек, — выбірайце самі, але пагадзіцеся, што ў яго поглядзе ёсць штосьці містычнае. Яго бачная слабасць можа перарасці ў небяспечную сілу!

 У год Труса нарадзіліся: Б.Савінкаў, Ю.Пілсудскі, І.Сталін, У.Гарыман, А.Эйнштэйн, Р.Оўэн, Л.Даватар, І. Курчатаў, А.Грэчка, Ю.Райзман, М.Святлоў, І. Эрэнбург, С.Вавілаў, К.Сіманаў, Ю.Фучык, В.Скот, В.Жукоўскі, Эпікур.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *