У Сенненскай ДШМ адбудзецца прэзентацыя кніг маладога сенненскага краязнаўцы Аляксандра Бараноўскага

 У пятніцу, 2 лютага, у 17.00 у зале Сенненскай ДШМ адбудзецца прэзентацыя дзвюх апошніх кніг Аляксандра Бараноўскага, аспіранта Інстытута гісторыі НАН Беларусі.

 “Яны нарадзіліся на Сенненшчыне” – гэты біяграфічны зборнік быў выдадзены яшчэ ў 2016 годзе. Ён прысвечаны ўраджэнцам раёна, якія зрабілі прыкметны ўклад у сферу сваёй дзейнасці. “Звязаныя лёсам з Сенненшчынай” з’явілася летась. Яна таксама ўтрымлівае біяграфічныя звесткі, але аб знакамітых асобах, што некалі жылі і працавалі ў нашым раёне.

 На мерапрыемстве можна будзе задаць пытанні маладому навукоўцу, даведацца аб яго планах на будучыню і, зразумела, набыць кнігі, якія разлічаны як раз на сенненцаў.

 Наш кар.