Выбіраем санкі: 5 карысных парад

Самы папулярны перасовачны сродак зімой — санкі. Прыслухаўшыся да нашых парад, вы зможаце выбраць для свайго малыша самыя лепшыя і, галоўнае, небяспечныя санкі.

 1. Улічвайце ўзрост дзіцяці!

 Для самых маленькіх падыдуць санкі з высокай спінкай і штурхальнікам. Не пашкодзіць таксама наяўнасць рамянёў бяспекі. «Першыя» санкі павінны быць з нізкай пасадкай. Калі ручка перакідная, праверце яе мацаванне: пазы, у якія мацуецца ручка, павінны быць вертыкальныя. Інакш ручку можна і згубіць.

 Для «дарослых» пасажыраў падыдуць шырокія санкі. Яны павінны быць хуткімі і лёгкімі. Сярод іх санкі — без спінкі, ручкі, падлакотнікаў. Металічныя ці пластыкавыя і вельмі трывалыя — могуць вытрымліваць вагу да 90 кг. Лядзянкі — пластыкавыя канструкцыі-падкладкі. Снегакаты і снегамабілі — кіруемыя пластыкавыя санкі, аснашчаныя рулём і тармазамі. Каштуе такі паўнацэнны транспартны сродак нятанна. Надзіманыя санкі — тыя ж лядзянкі толькі на паветранай падушцы. Могуць выкарыстоўвацца і ўлетку (на вадаёмах). 

  2. Бяспека перш за ўсё!

 Санкі павінны быць устойлівымі. Памятайце, чым большая адлегласць паміж палазамі і чым ніжэйшыя санкі, тым меншая верагоднасць, што яны перавернуцца. Перавозіць дзіця праз дарогу на санках можна толькі штурхаючы іх перад сабой. У адваротным выпадку, вазьміце дзіця на рукі.

  3. Матэрыял мае значэнне.

 Пластык: лёгкасць, але нізкая марозаўстойлівасць. Пры тэмпературы ніжэй за 20оС такімі санкамі лепш не карыстацца. Дрэва: высокая марозаўстой­лівасць, натуральнасць, але цяжкасць і маленькі тэрмін службы;

Метал: лёгкасць, марозаўстойлівасць, трываласць, але неабходнасць падкладаць посцілку.

 Санкі бываюць таксама з трубчатымі і плоскімі палазамі. Першыя выдатна слізгаюцца, затое другім не страшны ніякія  сумёты.

 4. Кампактнасць.

 Санкі-трансформеры (складваюцца спінка і ручка) і складныя санкі,

зручна захоўваць надзіманыя санкі.

  5. Добры настрой.

 Якасныя санкі здольныя вытрымаюць дарослага. А таму не марнуйце час і далучайцеся да дзяцей. Вясёлага вам катання!