Сенненцаў цяпер абслугоўвае УП «ВІЦЕБСКВОДАКАНАЛ»

З 12 студзеня сістэма водазабеспячэння (акрамя шахтных калодзежаў) і водаадвядзення Сенненскага раёна ад РУП ЖКГ перададзена УП “Віцебскводаканал”.

У рэгіёне створаны ўчастак “Сянно” філіяла “Лепельводаканал”. Жыхарам раёна пры неабходнасці можна, пакуль што, звяртацца ў дыспетчарскую службу РУП ЖКГ па тэл.: 4-22-11, ці ў Лепель +375(44)81-21-11(МТС).