На Сенненшчыне кандыдатамі ў дэпутаты зарэгістраваны больш за 30 чалавек

На мінулым тыдні завяршыўся чарговы этап выбарчай кампаніі

 У чацвер, 18 студзеня, у райвыканкаме прайшлі пасяджэнні акруговай і раённай выбарчых камісій, галоўнай павесткай якіх стала рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў 28-га склікання.

 Кандыдатамі ў раённы Савет дэпутатаў зарэгістраваны 34 чалавекі. Усяго ў райсавет належыць выбраць 29 дэпутатаў. У чатырох акругах выбары пройдуць на альтэрнатыўнай аснове. У прыватнасці, у Кастрычніцкай №7, Заслонаўскай №11 і Рулёўшчынскай №15 на дэпутацкі мандат прэтэндуют па два кандыдаты, тры чалавекі пазмагаюцца за галасы выбаршчыкаў Ульянавіцкай акругі №19.

     Кандыдатамі ў дэпутаты абласнога Савета ад Сенненскай выбарчай акругі №32 і Чашніцкай выбарчай акругі №35 зарэгістраваны па два чалавекі.

     Зараз кандыдаты могуць прыступіць да вядзення агітацыі — выступаць у СМІ, праводзіць мітынгі і пікеты, знаёміць выбаршчыкаў са сваімі праграмамі. Агітацыя будзе доўжыцца па 17 лютага ўключна, у асноўны дзень галасавання, 18 лютага, яна забаронена.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *