«Калядная зорка» прынесла юным сенненцам удачу

Дыпломы першай ступені ў абласным этапе XXI рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў ”Калядная зорка“ атрымалі ўдзельнікі аб’яднання па інтарэсах ”Сувенір“ (педагог Ірына Кучко) Вікторыя Васілеўская, Марыя Гарбачова, Юлія Зубрыцкая, Лізавета Пракаповіч, Кацярына Янукова з сярэдняй школы №1 г.Сянно. Дыпломам другой ступені ўзнагароджаны выхаванцы Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі Анастасія Камінская, Кіра Мяснікава з аб’яднання па інтэрэсах ”Залатая саломка“ (педагог Галіна Жаркова). Выхаванка Кацярыны Ананьевай Эмілія Мандрык з гуртка ”Фантазія творчасці“ адзначана дыпломам трэцяй ступені.

Падарункі ў выглядзе насценнага календара на 2018 год, сувеніра з выявай лагатыпу рэспубліканскага дзяржаўнага грамадскага аб’яднання ”Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў“ і малюнка, прадастаўлена на конкурс ”Лес і яго насельнікі“, атрымалі Ганна Шэпелева з Сенненскага цэнтра дзяцей і моладзі (аб’яднанне па інтарэсах ”Акварэлька“, педагог Алена Польская) і Дар’я Валчкова з Беліцкай школы (педагог Галіна Данілава). Абласное журы конкурсу ўручыла дзяўчынкам дыпломы, Ганне — за трэцяе месца, Дар’і — за актыўны ўдзел, і салодкія падарункі.

Валянціна Каржыцкая,

дырэктар Сенненскага ЦДіМ.

На здымку: Дарья Валчкова з узнагародамі за ўдзел у конкурсе “Лес і яго насельнікі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *