У Сенненскім раёне з пачатку года адбылося два пажары

У вёсцы Дубаўцы Машканскага сельсавета згарэў жылы дом. Ніхто не пацярпеў. Гаспадар — адзінока пражываючы, непрацуючы мужчына — у гэты час знаходзіўся ў суседа. Прычынай  пажару стала неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні: не патушаная запалка прывяла да бяды.

            Кароткае замыканне электраправодкі прывяло да ўзгарання хлева на прыватным падворку ў Багушэўску. Прыбыўшыя на месца здарэння  падраздзяленні Сенненскага РАНС  уратаваць збудаванне не змаглі, але прадухілілі распаўсюджванне агню на жылы дом і іншыя гаспадарчыя пабудовы, што знаходзіліся побач.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *