Навіна года! Кітайцы плануюць пабудаваць на Сенненшчыне малакаперапрацоўчы завод

У апошнія дні 2017 года паміж Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам і кітайскім інвестарам падпісаны два дагаворы.

 Згодна з першым у Сенненскім раёне будзе пабудаваны сучасны малакаперапрацоўчы завод магутнасцю 1200 тон ў суткі. Будаўнічыя работы мяркуецца пачаць ужо ў наступным годзе, увесці ў эксплуатацыю –  ІV квартала 2021 года.

 У адпаведнасці з другім дакументам на тэрыторыі Сенненскага, Талачынскага, Чашніцкага і Аршанскага раёнаў з’явіцца сучасны малочнатаварны біякомплекс з інтэлектуальнай тэхналогіяй магутнасцю 40 тыс. галоў – па 10 тыс. у кожным рэгіёне. Пад рэалізацыю праекта перадаецца не менш чым 80 тыс. гектараў зямлі з тэрмінам карыстання да 99 гадоў.

 Агульны аб’ём мяркуемых інвестыцый складзе па заводу 148 млн долараў ЗША, біякомплексе – 248 млн.

 Наш кар.