На апошняй сесіі райсавета 2017 года сенненскія дэпутаты падвялі вынікі і вызначылі новыя паказчыкі
Напярэдадні Новага года прайшла 45-я чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання.
Дэпутаты заслухалі і зацвердзілі справаздачы Сенненскага раённага выканаўчага камітэта аб выкананні асноўных параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна ў 2017 годзе і аб прагнозных паказчыках на 2018 год. Даклад зрабіў Васілій Чараднік, старшыня райвыканкама.
З дакладам аб раённым бюджэце на 2018 год выступіла Юлія Зязюліна, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама. Як яна заўважыла, раённы бюджэт носіць сацыяльны накірунак.
Разгледжаны некаторыя іншыя пытанні.
З судакладамі на сесіі выступілі Таццяна Гарнак, старшыня пастаяннай камісіі па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця раённага Савета дэпутатаў, і Аляксандр Ладыжын, які ўзначальвае пастаянную камісію па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян, па справах моладзі.
Наш кар.