В СШ №2 г.Сенно гости из области прибыли с новогодним подарком

У СШ №2 г. Сянно наведалася Ірына Ляўковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Віцебскага аблвыканкама, якая перадала адной з найбуйнейшых устаноў адукацыі раёна сертыфікат на суму 1 000 беларускіх рублёў для набыцця бульбачысткі.

     —Як сапраўдны чарадзей, Ірына Пятроўна ўгадала, што патрэбна школе, — заўважыла дырэктар навучальнай установы Алена Зелентава. — У школе навучаецца 531 вучань, пераважная большасць іх атрымлівае гарачае харчаванне. Так што, бульбы даводзіцца шмат чысціць кожны дзень.

     Падарунак прыйшоўся дарэчы яшчэ і таму, што школьны харчблок да пачатку наступнага навучальнага года чакае сур’ёзная рэканструкцыя. Клопат аб арганізацыі харчавання ляжа на плечы адміністрацыі школы, фінансаванне – на раённы бюджэт.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

На здымку: Алена Зелентава і Ірына Ляўковіч пасля цырымоніі перадачы сертыфікату.

Фота аўтара.