Сенненскія музейшчыкі запрашаюць дзятву ў лялечны свет

Новы год — час казак і цудаў. Вось і ў раённым гісторыка-краязнаўчым музеі вырашылі падтрымаць казачную тэму незвычайнай навагодняй выставай. Галоўнымі яе экспанатамі сталі аўтарскія лялькі.

Стваральніцу цацачнага свету Вольгу Красноўскую на Сенненшчыне добра ведаюць па яе прыгожым голасе і душэўных выступленнях на раённых святах і канцэртах. Пісала раёнка і яшчэ аб адным даўнім захапленні маладой жанчыны — стварэнні і рэстаўрацыі лялек. За гады творчай працы другое жыццё ў руках майстра здабылі дзясяткі цацак. Многія з іх, а таксама новыя творы Вольгі Красноўскай можна ўбачыць на выставе «Лялечная фея». Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 14 студзеня.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

Фота аўтара.