Экзіт-полы прайшлі паспяхова

 [англ. exit-poll < exit — выхад + poll — галасаванне] —метад хуткага папярэдняга (да афіцыйнага падліку галасоў) вызначэння выні­каў выбараў шляхам апы­тання прагаласаваўшых на выхадзе з выбарчага ўчаст­ка.

 «За каго з кандыдатаў у к Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь вы прагаласавалі?» — з такім пытаннем мы сустракалі кожнага дзясятага, выйшаўшага з выбарчага ўчастка №2 (СШ №1 імя З.Азгура). 19 снежня на Сенненшчыне ўпершыню праводзіўся экзіт-пол.

 Такія апытанні практыкуюцца ва ўсім свеце. Не ў навінку яны і ў Беларусі. Адметнасцю сёлетніх стала тое, што праводзіла іх замежная сацыялагічная служба — украінскае прадстаўніцтва найбуйнейшай еўрапейскай кампаніі «TNS». Дапамагалі ўкраінцам апытваць выбаршчыкаў інтэрв’юеры яшчэ дзвюх айчынных структур, якія атрымалі адпаведныя ліцэнзіі: Аналітычны цэнтр «ЭкооМ» і Рэспубліканскі саюз гра мадскіх аб’яднанняў «Беларускі камітэт моладзевых арганізацый».  У цэлым экзіт-полы прайшлі на 700  выпадкова абраных участках па ўсёй краіне.

 У нашым раёне ў якасці апытальнікаў працавалі ўкраінскія сацыёлагі (аг.Нямойта), ад БКМА — студэнты БДУ (Сенненскае ПМС)і мясцовая моладзь (СШ №1 імя З.Азгура). Апытанне працягвалася з васьмі гадзін рані­цы да сямі гадзін вечара. Выбаршчыкі актыўна адгукаліся на просьбу паўдзель нічаць у экзіт-поле. Былі і тыя, хто адмаўляўся, спасылаючыся на «тайну галасавання». І гэта іх права. Да слова, тайна выбару ніяк не парушалася. Пры апытанні не ўлічваліся пашпартныя даныя, дастаткова было назваць прозвішча кандыдата.

 Падчас выбараў інтэрв’юеры Беларускага камітэта моладзевых арганізацый апыталі амаль 27 тысяч беларусаў. Сярод іх свой выбар агучылі і сенненцы.

Вольга Бандарэвіч.