Якія святочныя мерапрыемствы чакаюць сенненцаў ?

Мерапрыемствы, прысвечаныя Калядам і Новаму году, на Сенненшчыне пачаліся яшчэ ў пачатку снежня. А што наперадзе? Вашай увазе святочная афіша.

 Назаўтра, 28 снежня, сенненцаў запрашаюць на Навагоднюю лыжную гонку. У парку 40-годдзя Перамогі ў 10.00 на старт выйдуць школьнікі, у 12.00 – сталыя аматары лыжні. Навагодні ранішнік “Капрызы Дзеда Мароза” адбудзецца 30 снежня – пачатак у 12.00. Месца сустрэчы – Сенненскі РЦКіНТ.

 Насычанай для людзей розных узростаў чакаецца “Навагодняя ноч – 2018”. Яна стартуе на цэнтральнай плошчы г. Сянно, у 01.00 начное неба над ёй расквецяць агні салюту. Затым святкаванне Новага года змесціцца ў Цэнтр культуры і народнай творчасці. Там пройдзе тэматычная дыскатэка “Танцуй! Новы Год!”.

 Святочныя мерапрыемствы працягнуцца і пасля Новага года. Забаўляльная праграма “Калядныя забавы” пройдзе 6 студзеня з 17.00 да 18.30 у галоўнай установе культуры. Туды ж, 12 студзеня ў 17.00, запрашаюць “Калядныя сустрэчы-2018”.

Ул. інф.