Студзёнкаўскія школьнікі і настаўнікі сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак»

Валанцёрскі атрад пярвічкі ГА «БРСМ» Студзёнкаўскай дзіцячага сада-сярэдняй школы стаў пераможцам рэспубліканскага конкурсу «Моладзь за чысціню гарадоў і вёсак».

Спаборніцтва па добраўпарадкаванні праводзіцца штогод пад эгідай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь і Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Праект па стварэнні тапіярных і кветкавых канструкцый, расрацаваны студзёнкаўскімі школьнікамі пад кіраўніцтвам педагогаў, заняў 1 месца ў намінацыі «Лепшая ландшафтная кампазіцыя». На днях узнагарода за перамогу знайшла сваіх герояў. Галоўным прызам стаў наўтбук, які ў дар школе разам з Падзякай кіраўніка раёна перадаў старшыня райвыканкама Васілій Чараднік.

Вольга БАНДАРЭВІЧ. 

Здымак мае ілюстрацыйны характар. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *