У Багушэўскім сельсавеце гарэў дом, ёсць загінуўшыя

У вёсцы Пастушкі Багушэўскага сельсавета на пажары загінулі два мужчыны 1970 і 1975 гадоў нараджэння.

Хата, у якой адбылося ўзгаранне, ім не належыла. Апошнія некалькі гадоў мужчыны арандавалі жыллё, але пастаянна там не жылі, бо перыядычна выязджалі на працу ў Расійскую Федэрацыю. У мінулым, абодва мелі канфлікты з законам, здзейснілі цяжкія злачынствы.

Прычына ўзгарання ўдакладняецца.

Ул.інф.