Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбаркамаў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў завершыцца ў апошні дзень 2017 года

Прыём дакументаў па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбаркамаў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў завершыцца ў апошні дзень 2017 года.

У працоўныя дні, а таксама ў суботу, 30 снежня, пратаколы сходаў працоўных калектываў або іх структурных падраздзяленняў, пасяджэнняў органаў палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, заявы з подпісамі грамадзян аб вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах Саветаў дэпутатаў 28- га склікання прымаюць з 8.00 да 17.00 (перапынак — з 13.00 да 14.00) у кабінеце 25 райвыканкама (г.Сянно, вул. К.Маркса, 2, другі паверх).

Прыём і рэгістрацыя дакументаў 31 снежня будзе весціся з 8.00 да 16.00 (перапынак — 3 13.00 да 14.00).