На сельгаспрадпрыемствах Сенненскага раёна укараняецца сістэма ідэнтыфікацыі

На сельгаспрадпрыемствах нашага раёна, як і ва ўсіх гаспадарках краіны, укараняецца сістэма ідэнтыфікацыі, рэгістрацыі сельскагаспадарчай жывёлы і прадуктаў жывёльнага паходжання.     

Адпаведны закон, які рэгламентуе гэтую дзейнасць, прыняты ў ліпені 2015 года і накіраваны на стварэнне дзяржаўнага рэгулявання і вызначэння найбольш эфектыўнага спосабу кантролю і бяспекі харчовай сыравіны і харчовых прадуктаў жывёльнага паходжання. Падлягае рэгістрацыі і ідэнтыфікацыі таксама жывёла, што ўтрымліваецца ў прыватных падсобных гаспадарках.

– Згодна з законам кожны гаспадар абавязаны зарэгістраваць сваю жывёлу і забяспечыць дакладнасць інфармацыі, што заносіцца ў дзяржаўную інфармацыйную сістэму, – гаворыць вядучы заатэхнік Цэнтра інфармацыйных сістэм у жывёлагадоўлі па Сенненскім раёне Сяргей Мяцеліца. – Зрабіць гэта трэба да 24 студзеня 2018 года. Пасля гэтага тэрміна грамадзяне, якія не зарэгістравалі жывёлу, не змогуць здаць яе на мясакамбінат, у аддзел нарыхтовак райспажыўтаварыства ці прадаць на рынку. Ад каровы, якая не была ідэнтыфікавана, гаспадаркі не будуць прымаць цялят. Спосаб ідэнтыфікацыі для кароў, авечак і коз – спецыяльныя біркі са штрых-кодам, для коней і свіней прадугледжаны мікрачыпы.

 Па ўсіх пытаннях ідэнтыфікацыі жывёлы можна звяртацца да спецыяліста Цэнтра па Сенненскім раёне па тэлефоне 8-029-895-54-50.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *